Кампанія «Будзьма беларусамі! запрашае на творчую сустрэчу з інструктарам па гістарычным фехтаванні, Юрыем Усціновічам, якая адбудзецца 27 траўня на анлайн-прасторы PartyZona. Пачатак у 19:30! Падчас сустрэчы вы даведаецеся: — што такое «шэрм» на шаблях; — чаму меч — зброя не для ўсіх; — чым бавілася шляхта за часамі ВКЛ. Пра гэтае і многае іншае распавядзе знаны стылізатар Сярэднявечча Юры Усціновіч 27 траўня. «PartyZona» — гэта анлайн-прастора, дзе адбываюцца самыя цікавыя культурныя падзеі. Тут вы зможаце даведацца пра адметнасці роднай мовы, культуры і гісторыі, пазнаёміцца з тымі, хто стварае сёння нашу непаўторную беларускую культуру. Далучайцеся да прагляду!
Hide player controls
Hide resume playing