Myvideo

Guest

Login

Дзень Волі 2024 БНР106. Святочная трансляцыя.

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

У нас з вамі свята! 25 сакавіка 106 гадоў таму была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Мы ў гэты дзень упершыню на ўвесь свет заявілі: мы ёсць, у нас ёсць свая зямля і права будаваць сваю будучыню. Дык давайце правядзем Дзень Волі разам! Каманда БНР100 запрашае адзначыць Дзень Волі ў фармаце анлайн-свята. Будзе шмат беларускай музыкі ў жывым выкананні, а таксама вас чакаюць гістарычныя цікавосткі, абмеркаванне сучаснай культуры і будучыні, пра якую мы марым. Для вас праспяваюць: 🤍 J:МОРС, ❤️ Naviband, 🤍 Šuma, ❤️ Nochy, 🤍 Dzieciuki, ❤️ Volski. Таксама ў эфіры запланаваныя абмеркаванні з удзелам экспертак і экспертаў – на тэму гісторыі і культуры Беларусі, нашай сучаснасці і будучыні. А весці гэтае мерапрыемства будуць Ліза Ветрава і Дзяніс Дудзінскі. Уся асноўная інфармацыя – па хэштэгу #БНР106 і на сайце Дзяліцеся з блізкімі, запамінайце час і месца сустрэчы – мы робім гэта для кожнай і кожнага, хто чытае гэтыя радкі. Збірайцеся з роднымі і сябрамі і ўключайце трансляцыю разам. Насычаны эфір запланаваны на ўвесь вечар. У вас будзе магчымасць бяспечна пагутарыць з гасцямі шоу і прывітаць землякоў 😉. Нагадваем, што вы можаце падтрымаць арганізацыю нашага свята тут – будзем вельмі ўдзячныя. Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіску можна тут: Падрабязней пра «Годна»: Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі: @hodnaby

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later