Фільм створаны ў 2011 з нагоды 100 гадоў з дня нараджэння выдатнага польскага паэта, празаіка, эсэсіста, гісторыка літаратуры, перакладчыка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі, юрыста і дыпламата Чэслава Мілаша ў Польшчы. Трагічныя падзеі ХХ ст. – кастрычніцкая рэвалюцыя, першая і другая сусветныя войны, а потым “халодная вайна” – закранулі асабісты лёс пісьменніка і адлюстраваліся ў яго творчасці. У ЦНБ НАН Беларусі захоўваюцца выданні 1981–2011 гг.: творы пісьменніка на польскай мове і ў перакладах на рускую і беларускую мовы. У кнізе “Нобелевская премия по литературе” (Санкт-Петербург, 2003) змешчана прамова Чэслава Мілаша падчас уручэння яму ўзнагароды, у якой ён ярка і дакладна характарызаваў сваё творчае крэда: “Жывыя атрымліваюць мандат ад тых, хто змоўк назаўсёды. Яны здолеюць выканаць свой абавязак толькі ў тым выпадку, калі паспрабуюць у дакладнасці адлюстраваць мінулае, ачысціўшы яго ад выдумак і легенд”. У 1989 годзе Чэслаў Мілаш атрымаў пасведчанне члена Таварыства польскіх пісьменнікаў пад нумарам
Hide player controls
Hide resume playing