21 лютага, у Дзень роднай мовы Музей Вольнай Беларусі, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запрашаюць беларусаў з усіх куткоў свету ўзяць удзел у агульнанацыянальнай онлайн-дыктоўцы. Дыктоўку прачытае намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел #Латушка @PavelLatushka. З уступным словам таксама выступіць прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна #Коўшык. Агульнанацыянальная дыктоўка пройдзе 21 лютага 2024 г. на канале @belsat_life Час трансляцыі: 19:00 па Мінску; 18:00 па Вільні; 17:00 па Варшаве. Далучыцца да трансляцыі можна з любога кутка свету. Поўны тэкст для праверкі можна будзе знайсці ў сацыяльных сетках Музея Вольнай Беларусі (Instagram и Facebook) адразу пасля заканчэння дыктоўкі. Таксама арганізатары заклікаюць усіх дбаць пра сваю бяспеку падчас напісання онлайн-дыктоўкі і карыстацца VPN. Фота вокладкі: Карына Пашко / Белсат Дасылайце нам відэа ў чат-бот – Старонка БЕЛСАТ – Старонка ВОТ ТАК – iOS – Android – Ва ўсіх пытаннях – @ Падпішыся на нашыя каналы: БЕЛСАТ NEWS – ВОТ ТАК – БЕЛСАТ LIFE – ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ - БЕЛСАТ NOW – БЕЛСАТ HISTORY – БЕЛСАТ MUSIC – BIEŁSAT PL – BELSAT ENGLISH – БЕЛСАТ DOC – ВОТ ТАК NOW – БЕЛСАТ SHORTS – ВОТ ТАК SHORTS – Далучыся да нас у сацыяльных сетках: Па-беларуску: Instagram – Facebook – Vkontakte – Twitter – Odnoklassniki – Telegram – TikTok – По-русски: Telegram – Instagram – Facebook – Vkontakte – Twitter – Po polsku: Instagram – Facebook – Twitter – In English: Twitter – #беларускаямова #васільбыкаў #дыктоўка
Hide player controls
Hide resume playing