Зварот жыхароў Ракава: Мы - жыхары Ракава. У нас адабралі галасы, але мы не страцілі здольнасць гаварыць. Яны хочуць запалохаць нас, але мы не губляем смеласці адстойваць сваю праўду. Нам забаронена сустракацца, але мы знаходзім магчымасць быць разам. Чорныя фігуры без твараў спрабуюць сачыць за кожным нашым крокам, але гэта не замінае нам рухацца наперад. А зараз будуем будучыню - тое, што ў спадчыну атрымаюць нашы дзеці. Якім яна будзе? Хто ўвойдзе ў заўтрашні дзень? Маўклівыя постаці без твараў, людзі з зачыненымі вачыма і закрытымі вуснамі, якія страцілі сумленне, годнасць, веру і душу, што не ведаюць сваёй гісторыі і сваіх традыцый? Не! У нашай будучыні - прыгожы адкрыты твар, ясныя вочы і шчырая ўсмешка! Разам мы захаваем і перанясем ў заўтрашні дзень тое, чаму нас вучылі нашы продкі: сумленна працаваць, паважаць адзін аднаго, шанаваць чалавечую годнасць, паважаць традыцыі, памятаць гісторыю, абараняць веру і свабоду, спяваць свае песні і людзьмі звацца. Мы вольныя людзі!
Hide player controls
Hide resume playing