У тэставым рэжыме сэрвіс стане даступным жыхарам абласнога цэнтра ўжо ў чэрвені. Каб накіраваць запыт, неабходна зарэгістравацца на сайце, у паведамленні ўказаць адрас і характар праблемы згодна класіфікатару, прымацаваць фатаграфію. Па рэгламенце партала тэрмін разгляду зваротаў — 8 дзён, гэта ў два разы хутчэй, чым разбіраюцца звычайныя звароты грамадзян. На партале можна адсочваць статус апрацоўкі апублікаванага запыту, а таксама аналізаваць вынікі работы ў фармаце «было» і «стала». У перспектыве сталічны партал «Мой Горад» 115.бел» зможа абслугоўваць карыстальнікаў і ў іншых буйных гарадах Беларусі. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing