Пісьменніца, аўтар нашумелага рамана “Дзень Святога Патрыка” Ганна Севярынец выдала новы твор — раман “Гасцініца “Бельгія”. Твор прысвечаны Мінску і людзям, што ў ім жылі, у перыяд з 1925 па 1932 гады. Раман, па словах Ганны Севярынец, практычна дакументальны, з мінімумам аўтарскай фантазіі і прыдумкі. Ці сапраўды чытач рамана “Гасцініца “Бельгія” зможа прайсціся па брукаваных вуліцах тагачаснага Мінска? Чаго ў рамане больш — мастацкасці ці дакументалістыкі? Ці сапраўды аўтар верыць, што час можна перамагчы, а смерці няма? Каго Ганна Севярынец бачыць сярод чытачоў свайго новага рамана? За якія сродкі выдадзеная кніга? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа пісьменніца Ганна Севярынец.
Hide player controls
Hide resume playing