Буктрейлер да рамана «Гасцініца «Бельгія». Презентацыя кнігі адбудзеца 9 лютага а 13 гадзіне “Гасцініца “Бельгія“ Ганны Севярынец Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, пляцоўка “Пісьменнік і час“. “Найперш гэта будзе раман пра каханне. Я пісала яго так, каб нават тым, хто пакуль нічога не ведае і не хоча ведаць пра час, у які адбываецца дзеянне, і пра герояў, якія жывуць і дыхаюць там, каб нават гэтым чытачам чытаць яго было цікава“ - піша Ганна пра свой новы раман. Вы канешне чулі і пра першую кнігу Ганны, якая выйшла ў нашым выдавецтве, - “Дзень Святога Патрыка“. Яна не толькі разляцелася як “гарачыя піражкі“ адразу пасля выхаду, але і ад другога выдання, можна лічыць, што нічога не засталося. Так што не губляйце часу, калі не паспелі сабе набыць!
Hide player controls
Hide resume playing