🔷 [club22639447|ЯК МЯДЗВЕДЗЯЎ ВУЧЫЛІ Ў СМАРГОНІ ГРОШЫ ЗАРАБЛЯЦЬ / ВУСЫ СКАРЫНЫ] Мядзведзі з Беларусі былі вядомыя ў Заходняй Еўропе, а “Смаргонская акадэмія“, заснаваная Радзівіламі, зрабілася брэндам. Але як мядзведзяў вучылі хадзіць на задніх лапах, танцаваць і чытаць, а Пане Каханку мог вярхом ездзіць на іх? Чаму мядзведнікі з ВКЛ сталі такімі папулярнымі ў Еўропе? У чым іх адрозненне ад мядзведнікаў з Масковіі, Ноўгараду, Вугоршчыны, Нямеччыны і Польшчы? Што такое “Смаргонская акадэмія“? І калі мядзведнікі перасталі існаваць як прафесія? Глядзіце ў новым выданні праграмы “Вусы Скарыны“: 00:00 Дасягненні Беларусі 00:55 Бізнес з ВКЛ, вядомы ў Еўропе 01:47 На кірмашы Брэмэну і Гамбургу 04:29 Пра баявыя забавы з мядзведзямі ў Масковіі 05:20 Калі мядзведзяў пачалі дрэсураваць? 06:08 Дыпламат Оляф Магнус (Olaus Magnus) пра мядзведзяў з ВКЛ 07:00 Чаму мядзведнікі з ВКЛ сталі такімі папулярнымі ў Еўропе? 08:23 Розніца паміж мядзведнікамі ў ВКЛ і Масковіі 09:25 Радзівілы і “Смаргонская акадэмія“ 11:19 Навучальная практыка. Як вучылі мядзведзяў хадзіць на задніх лапах? 13:05 Абаранкі прыдумалі ў Смаргоні, каб ласаваць мядзведзяў? 13:48 Мядзведзі і чытанне 14:21 “Смаргонская акадэмія“ зрабілася вядомай па ўсёй Еўропе 15:12 Караль Станіслаў Радзівіл (Пане Каханку) і “Смаргонская акадэмія“ 16:27 Калі прафесія мядзведнікаў знікае? 17:18 Высновы Калаж з фота: Белсат; Wikimedia Commons
Hide player controls
Hide resume playing