Наш канал в социальных сетях: У 16 стагоддзі людзі пачалі ствараць невялікія тэатры. Адным з такіх тэатраў быў народны лялечны тэатр — батлейка. Для паказаў батлейкі рабілі двухпавярховую скрынку з дзверцамі. Батлеечнік рухаў лялькі, вымаўляў за іх словы. Лялькі вырабляліся з дрэва, тканіны, каляровай паперы. Валасы, бровы і вусы рабілі з лёну і аўчыны. Вопратку для лялек шылі з тканіны. У якасці галоўных герояў выступалі Баба, Цар, Анёл, Мужык, Каза, Мядзведзь. Тых, каго ніколі не шанавалі ў народзе, — гультая, злодзея, хітрага гандляра — заўжды высмейвалі. Затое з сімпатыяй успрымаўся гледачамі вобраз працавітага селяніна. Батлеечнікі вандравалі па ўсёй краіне. Іх сустракалі як самых дарагіх гасцей. Асабліва радаваліся дзеці, бо ў лялечным тэатры было шмат таямнічага. Тэатры існавалі і ў школах. У горадзе Полацку пры адным з манастыроў манахнастаўнік Сімяон стварыў школьны тэатр. А праз некалькі гадоў ён быў запрошаны ў Маскву, дзе стаў настаўнікам царскіх дзя
Hide player controls
Hide resume playing