Святлана Алексіевіч — У вайны не жаночы твар. Частка 1 Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка. «У вайны не жаночы твар» — першая кніга хронікі. Досвед унікальнага спазнання духоўнага свету жанчыны, якая трывае нечалавечыя пакуты вайны. Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз Музыка: Дмітрый Фрыга Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга Выдавец: Фонд , Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў #kamunikat #СвятланаАлексіевіч #ГаласыУтопіі
Hide player controls
Hide resume playing