25 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч. У нас вельмі шмат страху назапашана, гэты страх закладзены ў нас на генетычным узроўні. Але падзеі 2020 года паказалі, што беларусы прагнуць свабоды, прагнуць пазбавіцца гэтага страху. У імкненні да свабоды нам важна знайсці кропкі, на якія мы можам абаперціся. Гэтыя “крокі сілы” прыхаваныя ў беларускай гісторыі, і мы павінны іх адшукаць, перакананая Святлана Алексіевіч. Пра тое, ці здолеем мы годна прайсці праз выпрабаванні і адстаяць сваё права на свабоду, пра ролю гісторыі і нацыянальнай культуры мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Святланай Алексіевіч. 02:10 Ці трэба корпацца ў гісторыі, каб сфармуляваць нацыянальную ідэю? 04:20 Нацыя сфармавалася ў 2020 годзе? 06:50 Нацыя, якая спазнілася: чаму мы да 2020 года “не ведалі адно аднаго“? 09:40 Чаму адны беларусы катуюць іншых? 17:10 У савецкі час былі спробы сфармуляваць нацыянальную беларускую ідэю? 29:00 Беларусы адрэагавалі на небяспеку кав
Hide player controls
Hide resume playing