Myvideo

Guest

Login

Заснавальнікі і фундатары аб Стыпендыі імя Аркадзя Смоліча

Uploaded By: Myvideo
4,980 views
0
0 votes
0

А вы ўжо паспелі падаць заяўку на першую народную Стыпендыю для студэнтаў імя Аркадзя Смоліча? Калі не – хутчэй падавайцеся ці дасылайце спасылку сябрам ды сяброўкам. Бо да дэдлайну засталося ўсяго 2 дні! Глядзіце, што кажуць пра Стыпендыю яе заснавальнікі і мінулыя фундатары! Падацца тут: Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча — гэта першая народная прэмія для студэнцтва Беларусі. Мэта — матэрыяльна і маральна падтрымаць найбольш актыўных студэнтаў і студэнтак Беларусі. Стыпендыя Смоліча выдаецца студэнтам і студэнткам беларускіх вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў за выбітную грамадскую, культурную і сацыяльную дзейнасць, якая спрыяе развіццю грамадзянскай супольнасці Беларусі. Стыпендыяльны фонд складае 1500 BYN! На працягу 2020 года стыпендыят павінен заставацца навучэнцам беларускай вышэйшай ці сярэдне-спецыяльнай навучальнай установы і таксама рэалізоўваць свой уласны праект ці працягваць актыўна ўдзельнічаць у грамадскай дзейнасці.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later