30 октября будет ровно 35 лет, как ушел из жизни основатель Ветковского музея Федор Шкляров. К своим 45-ти он успел создать собственный микрокосмос: построил дом, посадил вокруг него сад и вырастил трех детей. Но самому себе Федор Григорьевич ответил, что не успел главного: не успел узнать “на чем сидел и по чему ходил”. Не познал ни корней своих, ни традиций, ни культуры земли, на которой жил. Видимо, это осознание и привело к тому, что личный мир стал ему тесен, и он вышел за его пределы, и создал Дом для всех нас. И Дом этот называется Ветковским музеем. 🔸Нам захотелось как-то особенно вспомнить этого легендарного человека. Поэтому, в воскресенье 29 октября мы провели прямой эфир с Галиной Нечаевой и Светланой Леонтьевой - первыми сотрудницами Ветковского музея, которым довелось работать с Федором Григорьевичем. Получилась очень живая, интересная беседа, наполненная воспоминаниями. *Прямой эфир мы вели через ноутбук, и качество записи получилось не очень. Хорошо, что дополнительно снимали этот эфир на телефон, и есть возможность перезалить запись. Поэтому съёмка сбоку. Если у вас есть вопросы, пишите их в комментариях. Галина Григорьевна и Светлана Ивановна постараются на них ответить. ________________________ 30 кастрычніка будзе роўна 35 год, як пайшоў з жыцця заснавальнік Веткаўскага музея Фёдар Шкляраў. Да сваіх 45-ці ён паспеў стварыць уласны мікракосмас: пабудаваў дом, пасадзіў вакол яго сад і ўзгадаваў трох дзяцей. Але самому сабе Фёдар Рыгоравіч адказаў, што не паспеў галоўнага: не паспеў даведацца “на чым сядзеў і па чым хадзіў”. Не спазнаў ні каранёў сваіх, ні традыцый, ні культуры зямлі, на якой жыў. Мабыць, гэтае ўсведамленне і прывяло да таго, што асабісты свет стаў яму цесны, і ён выйшаў за яго межы, і стварыў Дом для ўсіх нас. І Дом гэты называецца Веткаўскім музеем. 🔸Нам захацелася неяк асабліва ўзгадаць гэтага легендарнага чалавека. Таму, у нядзелю 29 кастрычніка мы правялі прамы эфір з Галінай Нячаевай і Святланай Лявонцьевай - першымі супрацоўніцамі Веткаўскага музея, якім давялося працаваць з Фёдарам Рыгоравічам. Атрымалася вельмі жывая, цікавая гутарка, напоўненая ўспамінамі. *Прамы эфір мы вялі праз наўтбук, і якасць запісу атрымалася не вельмі. Добра, што дадаткова здымалі гэты эфір на тэлефон і ёсць магчымасць перазаліць запіс. Таму здымка збоку. Калі ў вас ёсць пытанні, пішыце іх у каментарах. Галіна Рыгораўна і Святлана Іванаўна паспрабуюць на іх адказаць. ________________ instagram - facebook - наш сайт - #веткаўскімузей #vetkamuseum #ветковскиймузей #музей #экскурсия #экскурсія #музеібеларусі #музеибеларуси #культура #традыцыя
Hide player controls
Hide resume playing