Myvideo

Guest

Login

Slonim 1929 - унікальнае відэо 1929 года

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Сімон Левінгер (ЗША) не аднойчы наведваючы Слонім, шукаў сьляды заснавальніка дынастыі слонімскіх хасідаў Аўрама Вайнберга. І нарэшце яму ўдалося адшукаць каля былых старых габрэйскіх могілак у Слоніме месца, дзе знаходзіўся дом Вайнберга. Спадар Левінгер прывёз у падарунак слонімцам і ўнікальны 15-хвілінны фільм пра Слонім, зьняты ў 1929 годзе. Гэтую ўнікальную стужку пра Слонім здымаў былы слонімскі эмігрант Салямон Шэнберг-Левадзі. Ён выехаў са Слоніме ў пазамінулым стагодзьдзі, жыў у Палестыне й ЗША. У 1929 годзе Салямон Шэнберг-Левадзі наведаў родны горад над Шчарай і зрабіў гэтыя ўнікальныя здымкі, якія захаваліся да сёньняшніх дзён. У фільме паказана жыцьцё габрэяў, цэнтар Слоніма, Слонім зь іншых ракурсаў – такім, якім ён быў у 1929 годзе, калі знаходзіўся пад Польшчай. Гэтыя дакумэнтальныя кадры Слоніма – гэта рэдкая візуальная старонка з гісторыі Слоніма.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later