Myvideo

Guest

Login

Колавая ліра / Hurdy-Gurdy Belarusian Folk Instruments

Uploaded By: Myvideo
20 views
0
0 votes
0

Традыцыйныя музычныя інструменты – віртуальная энцыклапедыя беларускіх музычных інструментаў. Belarusian Folk Musical Instruments – Kolavaja lira (Hardy-Gurdy) Колавая ліра (ле́ра, рэ́ля, старэ́цкая скры́пка, ко́лавая лі́ра) Струнны фрыкцыйны музычны інструмент, у якім гук узнікае ў выніку трэння драўлянага кола аб струны (ролю смычка выконвае драўлянае кола). У Еўропе ліра згадваецца з Сярэднявечча, а на тэрыторыі Беларусі ўжо ў пачатку XVII ст. Для вырабу корпуса выкарыстоўваюць клён, елку; для калкоў і клавіш – дуб, сёння таксама палісандр. Струны жыльныя або вераўчаныя. Ліра мае драўляны рэзанансны корпус рознай формы (прамавугольнай, авальнай, скрыпічнай). Да верхняй часткі корпуса прымацаваная скрынка з калкамі. Ліра мае меладычныя (1-3) і бурдонныя (2) струны, якія вырабляюцца з жыл або вяроўкі. Гук узнікае ў выніку трэння драўлянага кола аб струны, якое музыкант прыводзіць у рух з дапамогай корбы. Кола ліры выконвае тую ж функцыю, што смык у скрыпцы. Вышыня гуку змяняецца пры дапамозе клавіш. Музыкі, якія гралі на лірах, зваліся лі́рнікамі. У народзе іх лічылі “божымі людзьмі”. Яны вандравалі па вёсках ды гарадах, гралі і спявалі падчас кірмашоў ды фэстаў. Трымаліся па адным, удвух або групай па 3-4 чалавекі з агульным павадыром. За сваю справу лірнікі атрымлівалі ахвяраванні (ежай або грашыма). Некаторыя з іх займаліся настаўніцтвам. Пераважную частку рэпертуару лірнікаў складалі духоўныя вершы і псалмы, апроч гэтага выконваліся гістарычныя, павучальна-бытавыя, сатырычныя і гумарыстычныя песні. Зрэдку лірнікі гралі танцавальныя мелодыі. У XVII ст. у Беларусі з’явіліся лірніцкія цэхі. У Мінскай губерні лірнікі ўваходзілі ў так званы жабрацкі цэх, які меў выбарнага цэхмістра, свае правілы і спецыяльную жабрацкую мову. У цэх прымалі толькі вучняў з фізічнымі недахопамі. Інструмент выйшаў з ужытку ў 1930–40-я гады; сёння рэканструкцыяй ліры займаюцца лепшыя майстры музычных інструментаў, а шэраг беларускіх выканаўцаў папоўнілі свой рэпертуар лірніцкімі творамі. ПАДТРЫМАЦЬ НАШЫ ПРАЕКТЫ / Supporting “Tradycyja“ Кансультанты: Сяргей Лісіца, Алесь Лось Апрацоўка інфармацыі паводле крыніц (акрамя назваў дэталяў інструментаў): Наста Някрасава Саўндтрэк: Sneguole 📍Далучайцеся да “Традыцыі” / Subscribe Далучайцеся да Tradycyjа: Наш сайт: Telegram: Instagram: Facebook: Vkontakte:

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later