⚡️Прэм’ера. Сінгл 2020. Песня “Штурм замка Пулен“ распавядае пра ўнікальную падзею ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гонар і нязломнасць духу нашых продкаў. У 1336 годзе адбылася гераічная абарона замка Пулен, што на мяжы з Прусіяй, супраць Тэўтонскага ордэна. Жыхары і абаронцы замка палічылі за лепшае загінуць і страціць усё, чым патрапіць у палон, жыць рабамі і аддаць сваіх дзяцей на выхаванне крыжакам. Падтрымаць гурт: Словы Змітра Сасноўскага паводле гістарычных крыніц, музыка - Стары Ольса Алесь Чумакоў (вакал, колавая ліра, цыстра) Ілья Кубліцкі (цыстра) Марыя Шарый (шалмеі) Зміцер Сасноўскі (дуды) Сяргей Тапчэўскі (двухбаковы барабан, перкусія) Аляксей Войцех (маршавы барабан) Запіс, звядзенне, мастэрынг: Павел Сініла, Everest Media Studio (Мінск) Вокладка: арыгінальная мастацкая праца - Ксенія Лагавая
Hide player controls
Hide resume playing