Myvideo

Guest

Login

АМЛЕТ з грыбамі ад КАРАЛЕВЫ Марысенькі. Гатуем з Будзьма!

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Смачны і сытны сняданак, які вельмі любіла каралева Марысенька, жонка караля Яна ІІІ Сабескага. Гатуецца хутка і надае энергіі на ўвесь дзень. Радзіма амлетаў — Францыя. Каралева Марысенька была францужанкай. Таму яна вельмі любіла лёгкія далікатныя стравы, у прыватнасці амлеты, з розным начыненнем: салодкім, мясным, садавіной ці гароднінай. Асабліва любіла амлет з ляснымі грыбамі. Кароль і каралева вельмі любілі падарожнічаць, спыняліся на адпачынак у шляхецкіх сядзібах, вельмі часта Марысенька прасіла прыгатаваць ёй амлет. Яек на землях Рэчы Паспалітай заўсёды было ўдосталь, і каштавалі яны вельмі танна, таму новы рэцэпт ад каралевы вельмі хутка разыходзіўся па ўсіх кутках краіны. Хутка амлеты сталі вельмі папулярнымі не толькі сярод заможных людзей, але і сярод простага люду. А за гісторыю свайго існавання на нашых землях страва зазнала не адно змяненне рэцэптуры. У другой палове ХІХ стагоддзя, каб страва стала больш сытнай, у яе сталі дадаваць крыху варанай бульбы. 📌Гатуем на 1-2 порцыі: 3 яйкі курыныя грыбы лясныя 70 г 1-2 бульбіны вараная 0,5 ст малака сыр 50 г пучок зялёнай цыбулі соль і перац па смаку Музыка: Стары Ольса @StaryOlsa #ГатуемзБудзьма #амлет #сняданак 👉Гатуем з “Будзьма!“ БУДЗЬМА РАЗАМ: Сайт Telegram Facebook VK Instagram Twitter

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later