21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць дзень роднай мовы. У свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Частка з іх - пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO у 1999 годзе і абвясціў дзень роднай мовы. Традыцыйна ў Беларусі ў гэты дзень праходзяць розныя тэматычныя мерапрыемствы, дыктоўкі, сустрэчы, чытанні А ў дзіцячым садку №11 ужо прайшоў “Конкурс чытальнікаў“. Выхавальнікі і выхаванцы чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў .
Hide player controls
Hide resume playing