Myvideo

Guest

Login

Беларуская мова мелодыя сэрца - паэтычная хвіліна да Міжнароднага дня роднай мовы

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Прапануем Вашай увазе паэтычную хвіліну “Беларуская мова – мелодыя сэрца“ ў рамках літаратурнай відэаакцыі “Гучы, роднае слова!“ Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Верш Аляксея Зарыцкага чытае Аксана Кажэрава. *** Мова *** Мова, Пявучая родная мова, Ты – уладарка нявызнаных скарбаў. Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў Мае ў сабе тваё кожнае слова. Іншае слова напоўнена плёскам Хвалі дняпроўскай. Іншае слова такое, Што рэха лясное У яго глыбінях затоена. Ёсць і як мёд залатое, густое, На травах яно духмяных настоена. Ціха гучаць у мове маёй Словы пяшчотныя, Словы крынічныя, Росныя. Чуюцца ў ёй – І грымотныя, Зычныя. Водгулле бітваў грознае. Часам бывае – заззяе неспадзявана Новаю зоркаю слова-абнова. Колькі ў табе нявызнаных скарбаў схавана, Мова мая, Пявучая родная мова. (Аляксей Зарыцкі)

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later