У 2018 годзе стартаваў маштабны праект “Інтуітыўны футбол Беларусі“, ключавой кропкай якога стаў Турнір па інтуітыўным футболе. Ён аб'яднаў 156 спартсменаў з усёй краіны. У дадатак, беларускі турнір прыцягнуў інклюзіўных гульцоў. У камандах разам з невідушчымі гулялі людзі з нармальным зрокам, надзеўшы на вочы павязкі. Гэта стала вялікім крокам на шляху да развіцця інклюзіўнага грамадства. Госці Еўрарадыё — невідушчы футбаліст, удзельнік міжнародных бегавых марафонаў Яўген Маркевіч і каардынатарка згаданых праектаў Вікторыя Елфімава.
Hide player controls
Hide resume playing