Сённяшняя наша госця — Дар’я Данілава, СЕО стартапа RocketData, сервісу з актуальнымі звесткамі пра бізнес і водгукамі, якія дапамагаюць прывесці кліентаў. На мінулым тыдні праект закрыў здзелку на $500 тысяч. Мы паразмаўляем з Дар’яй аб майстэрстве прыцягваць інвестыцыі, аб “адэкватнасці фаўндара“ і перамовах з інвестарамі. А яшчэ — пра цяжкі перыяд у жыцці стартапа, калі грошы толькі-толькі замаячылі на гарызонце. Як звычайна, дапамагаць нам будзе рэдактарка Юлія Няхай.
Hide player controls
Hide resume playing