Надзея Ручанава, што называецца, крута змяніла сваё жыццё. З пазіцыі CEO беларускай ІТ-кампаніі яна перайшла ў латвійскі стартап STAARTER, пераехала ў Рыгу і паралельна пачала развіваць там уласны бізнес. Далей — болей: калі пачалася пандэмія, Надзея и яе каманда стварылі бясплатны курс па Agile — FUN-da-Mentals. Аналагічныя курсы каштуюць па 400-500 долараў. “Мяне аджайл-коўчы калі-небудзь паб'юць у падваротні“, — жартуе Надзея. Пакуль гэтага не адбылося, запрашаем яе ў “Стартапніцу“ — пагутарыць пра ўмовы для IT-бізнесу ў Беларусі і ў Латвіі, цяжкасці пераезду, STAARTER, BARU і Agile.
Hide player controls
Hide resume playing