Myvideo

Guest

Login

RoboTV: RoboГОП бульбакоп )

Uploaded By: Myvideo
75 views
0
0 votes
0

Ня пакідайце ж бульбы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі! Такі псеўдабагушэвічаўскі лейтматыў праходзіць праз чарговую серыю RoboTV (). А прычына таму – суцэльная копка бульбы ў Бульбалэндзе, як нашую краіну называюць заходнія акупанты. Для беларусаў, якіх ўсходнія акупанты называюць бульбашамі, жнівеньска-вераснёўская пара – асаблівы час. Ніводны захопнік так і не здолеў у адначассе паставіць ракам (прабачце, азадкам дагары) палову насельніцтва нашага краю. Толькі свяшчэннай садавіне гэта пад сілу. Кажуць, яшчэ сам Вялікі князь Вітаўт прыпыняў войны на час капання бульбы (не верце нікому, што прывезлі нам бульбу амерыканчыкі – гэта ўсё фальсіфікацыя гісторыі – была яна ў нас здавён!). …Будучы паслухмяным студэнтам, RoboГОП адпраўляецца выконваць міністэрскае спецзаданне – дапамагчы няшчаснаму калгасу справіцца бульбай, раскіданай па бульбянішчы трактарам МТЗ-80. Але ж трэба і для сябе нейкую карысць атрымаць – не ўсё дзяржаве! Як і дзе можна выкарыстаць бульбу ў Бульбулэндзе, ці з’яўляецца гэтая садавіна плацежаздольным сродкам – усё гэта ў новай серыі RoboTV і мультымедыячасопіса 34. Пампуйма, спадарства!

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later