Нацыянальная бібліятэка. Што можа быць свяцейшага за гэты восьмы цуд свету. Сам Садам Хусэйн, царства яму нябеснае, верыў, што менавіта тут – у мікрараёне “Усход” невядомай свету Беларусі месціцца духоўны цэнтр свету. Ні ў Шамбале якой, ні ў Тыбеце і не на востраве Пасха. Уся энергія свету сканцэнтравана ў гранях беларускага дыяменту... Садам ведаў, куды трэба ўкласці грошы, каб пасля жыццёвых ператрусаў апынуцца ў раі. Ведаў гэта і RoboHOP, калі шукаў чарговае месца для чарговых здымкаў.
Hide player controls
Hide resume playing