Дакумэнтальны фільм «Мова. Музыка. Маладосьць» (Film dokumentalny “Język. Muzyka. Młodość“) створаны творчым аб'яднаньнем «KAVA groups» разам з «КапканFilm» () і культурнай пляцоўкай «Арт Сядзіба» (). Словы аўтараў тут: Ідэю ды зьмест сваёй працы аўтары тлумачаць так: Мова — беларуская, музыка — беларуская, моладзь — беларуская. Гэта тое, што нас аб'ядноўвае і робіць моцнымі. Праз гады, праз забароны, празь непаразуменьні ліецца музыка, словы якой гучаць па-беларуску. 80-я, 90-я, 2000-я гады — мы прасачылі шлях разьвіцьця і фармаваньня беларускамоўнай музычнай плыні. «Мова. Музыка. Маладосьць» — гэта таленавітыя людзі, цікавыя факты, яскравыя падзеі, якія ствараюць сапраўдную гісторыю Беларусі. Менск, Беларусь, 2012. Документальный фильм «Язык. Музыка. Молодость» создан творческим объединением «KAVA groups» вместе с «КапканFilm» и культурной площадкой «Арт Сядзіба».
Hide player controls
Hide resume playing