Myvideo

Guest

Login

Балады і рамансы. Адам Міцкевіч. Нацыянальнае чытанне.

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

3 верасня 2022 года ў Польшчы і па ўсім свеце адзінаццаты раз пройдзе штогадовая акцыя сумеснага чытання выбранага твора – Нацыянальнае чытанне. У гэтым годзе для сумеснага чытання абраны зборнік “Балады і рамансы” Адама Міцкевіча – у 200-тую гадавіну іх першага выдання. Адмыслова да гэтай нагоды мы падрыхтавалі фільм па матывах балад “Свіцязь” і “Свіцязянка”. Рамантычныя творы славутага паэта гучаць на фоне тых самых наваградскіх краявідаў, яго роднага Завосся і таямнічага возера Свіцязь - там, дзе іх ствараў аўтар. Веліч прыроды, цішыня, шум ветру і месяцовае святло падкрэсліваюць атмасферу балад. У асвоеную рэальнасць умешваюцца звышнатуральныя сілы, праз паўсядзённае жыццё пракладаюцца сцежкі ў іншасвет, а знаёмае выяўляецца небяспечным і загадкавым… Тэксты чытаюць: Цэзары Карпіньскі, Андрэй Саўчанка Рэжысёр і аператар: Антаніна Рагоцкая Музыка: Дэніоргус Гук: Эрык Арлоў-Шымкус Выкарыстаныя творы: «Свіцязь»; «Свіцязянка» (у перакладзе А. Зарыцкага) Здымкі краявідаў: Навагрудак, Возера Свіцязь, Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку, Музей-сядзіба Адама Міцкевіча «Завоссе», Палацава-паркавы комплекс Агінскіх у Залессі. “Балады і рамансы” былі апублікаваныя ў чэрвені 1822 года ў Вільні як галоўная частка першага тома “Паэзія” Адама Міцкевіча. Напісаны ў 1819-1821 гг. цыкл вершаў паклаў пачатак гісторыі рамантычнай паэзіі ў Польшчы, становячыся для новай эпохі адным з найважнейшых арыенціраў. Гэта наватарскі і арыгінальны зборнік, і ў той жа час ён зачароўвае натуральнасцю стылю і прастатой мовы. Вершы раскрываюць шырокія пісьменніцкія магчымасці выбітнага аўтара, які на фоне капрызнай прыроды стварыў займальны і унікальны свет, напоўнены пачуццёвасцю, фантазіяй і народнай мараллю. Зборнік паэзіі Міцкевіча неўзабаве стаў літаратурнай падзеяй, выклікаўшы вялікі энтузіязм сярод аматараў нацыянальнай літаратуры. Вершы з гэтака цыкла папулярныя і сёння, а іх сучаснае значэнне для польскай культуры пацвярджае Год польскага рамантызму, абвешчаны ў 2022 годзе з нагоды двухсотгоддзя выдання зборніка. --- 3 września 2022 roku w Polsce i na całym świecie odbędzie się XI edycja corocznej akcji wspólnego czytania wybranej lektury - Narodowe Czytanie. W tym roku wspólnie czytamy „Ballady i romanse” Adama Mickiewicza – w dwusetną rocznicę pierwszej ich publikacji. Specjalnie z tej okazji przygotowaliśmy film na podstawie ballad „Świteź” i „Świtezianka”. Prezentujemy romantyczne utwory wybitnego poety na tle nowogródzkich krajobrazów, jego rodzimego Zaosia i tajemniczego jeziora Świteź – ukazując miejsca uwiecznione w jego twórczości. Potęga natury, cisza, szum wiatru i światło księżyca podkreślają ich nastrojowe przesłanie, gdzie w rzeczywistość i codzienność wkracza świat nadprzyrodzony, a to, co znane, okazuje się niebezpieczne i tajemnicze… Teksty czytają: Cezary Karpiński, Andrei Sauchanka Reżyseria i zdjęcia: Antonina Rahocka Muzyka: Deniorgus Dźwięk: Eryk Arłou-Szymkus Wykorzystane utwory: Świteź; Świtezianka (w przekładzie A. Zaryckiego) Zdjęcia plenerowe: Nowogródek, Jezioro Świteź, Muzeum Adama Mickiewicza w Nowogródku, Muzeum Adama Mickiewicza w Zaosiu, Pałac Ogińskich w Zalesiu. Ballady i romanse zostały opublikowane w czerwcu 1822 roku w Wilnie jako główna część pierwszego tomu Poezyj Adama Mickiewicza. Pisany w latach 1819–1821 cykl wierszy wyznaczył początek dziejów poezji romantycznej w Polsce, stając się dla nowej epoki jednym z najważniejszych punktów odniesienia. To zbiór nowatorski i oryginalny, a jednocześnie ujmujący naturalnością stylu i prostotą języka. Wiersze ukazują szerokie możliwości pisarskie wybitnego autora, który na tle nastrojowej przyrody wykreował fascynujący i wyjątkowy świat pełen uczuciowości, fantazji i ludowej moralności. Zbiór Mickiewiczowskich poezji rychło stał się literackim wydarzeniem, wzbudzając wielki entuzjazm wśród miłośników literatury narodowej. Do dziś wiersze tego cyklu są niezwykle popularne, a ich współczesne znaczenie dla polskiej kultury potwierdza Rok Romantyzmu Polskiego, ogłoszony w 2022 roku z okazji dwóchsetlecia wydania zbioru.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later