На 65-м годзе жыцця пасля некалькі гадоў барацьбы з цяжкай хваробай пайшоў з жыцця заснавальнік і шматгадовы кіраўнік фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» Радзівон Бас. Ганаровы грамадзянін горада Віцебска, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, Радзівон Міхайлавіч на працягу трох дзясяткаў год заставаўся бяззменным кіраўніком Цэнтра культуры «Віцебск», аўтарам і арганізатарам шматлікіх конкурсаў і фестываляў. Адказны, прынцыповы і галоўнае, чалавек з вялікай літары – такім ён застанецца ў памяці. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Hide player controls
Hide resume playing