Шмат хто з нас бачаць сны. А што ў сваіх снах бачаць тыя беларусы і беларускі, што зазналі палітычна-матываваны пераслед? Прапануем вам пачуць дзесяць сюжэтаў сноў, якія снілі беларусы і беларускі. А таксама — каментар псіхалагіні. Што азначае, калі сніцца побыт? Сны, якія паўтараюцца? Як адрозніць нездаровыя прыклады сноў ад сноў тэрапеўтычных? Гэта слухаем ў новыс выпуску падкаста “Вясна прыйдзе”! 0:31 Сон першы: “Мяне пераследаваў адзін і той жа сон” 2:58 Сон другі: “Пакойны дзядуля: Ты прыйшоў с сабой паклікаць?” 5:18 Сон трэці: “Рэчы!” 8:23 Сон чацвёрты: “Я ў краме і збіраюся на Акрэсціна: мыла, паста, пракладкі…” 11:06 Сон пяты: “Я распавядаю, што ўкраінка і ў мяне няма пашпарту” 12:30 Сон шосты: “Як я туды трапіла? Зноў тыя ж дзяўчаты…” 15:08 Сон сёмы: “Падвальныя калідоры” 16:02 Сон восьмы: “Усё наадварот” 17:24 Сон дзявяты: “Мяне ўжо ў Польшчы саджаюць” 19:30 Сны: “Я не ведаю, колькі мне яшчэ спатрэбіцца часу, каб перастаць бачыць турму ва сне” 20:41 Што значыць гэтыя сны? Адказвае псіхалагіня: “Сюжэты не здзівілі” 22:09 “Пераслед па палітычных прычынах – гэта заўсёды траўматычны досвед, нават калі нам так не здаецца” 22:48 Нездаровыя прыклады сноў і сны тэрапеўтычныя: як распазнаць? 24:23 Канкрэтныя прыклады сноў. Як інтэрпрэтаваць? “Мозг спрабуе знайсці выйсце” 25:47 Сны-страшылкі. Які гэта прызнак? 26:39 Побыт як сюжэт сноў 28:35 Сон-фіксацыя 30:38 Падсумаванне: калі сігнал, што трэба паспрабаваць звярнуцца да псіхолагаў? 31:33 Развітанне і песня пра сон #ВяснаПрыйдзе #Вясна #Падкаст #Подкаст #Беларусь
Hide player controls
Hide resume playing