У Мінску прайшла Women in technology Week, прысвечаная падтрымцы жаночага лідарства ў тэхналогіях і IT. Галоўная мэта #WITW — матываваць, натхніць і падтрымаць дзяўчат, якія хочуць паспрабаваць развіваць сваю кар’еру ў бізнесе. Серыю сустрэч арганізаваў стартап-хаб IMAGURU пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID Belarus і EPAM Belarus. З якімі выклікам можа сутыкнуцца прадпрымальніца ў сучасным свеце? Як стаць паспяховай, якія якасці трэба ў сабе развіваць, якія цяжкасці могуць паўстаць на шляху станаўлення і як іх пасля пераадольваць? Якое месца ў IT сёння займаюць жанчыны? Пра гэта гаворым з сузаснавальніцай IMAGURU Насцяй Хамянковай. Гутарка пачнецца ў 13:05 пасля выпуску навін.
Hide player controls
Hide resume playing