20 кастрычніка 2020 г. спаўняецца пяць год, як пайшла з жыцця Вера Уладзіміраўна Пісюкова - першы кіраўнік народнага фальклорнага ансамбля “Галасы спадчыны“ Багатырскага сельскага Дома культуры. Разам з маці, Яўгеніяй Ягораўнай Драздовай, жанчыны з'яўляліся галоўнымі носьбітамі аўтэнтычнага фальклору Полаччыны - 🎶ўнікальнай спеўнай традыцыі выканання купальскіх і жніўных песень “у перахлёст“, якая ў мінулым годзе была ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны. І сёння, успамінаючы гэтых таленавітых захавальніц фальклору, мы запрашаем усіх на відэа-экскурс у мінулае, дзе Вера Уладзіміраўна разам з маці прымаюць удзел у здымках дакументальнага фільма пра свята “Купалле“. Давайце, з асалодай паслухаем іх меладычныя спевы “ў перахлёст“. Памяці Веры Уладзіміраўны Пісюковай прысвячаецца... #Полоцкийрайон #спевыўперахлёст #з_народнай_скарбонкі_Полаччыны #НКС #полацкаяспадчына #культураБеларусі #беларускіфальклор
Hide player controls
Hide resume playing