Myvideo

Guest

Login

Данчык - Калыханка (1985)

Uploaded By: Myvideo
2 views
0
0 votes
0

Словы Артура Вольскага Музыка Юрыя Савіна Змрок ляжыць навокал, Як гушчар лясны. Да сцямнелых вокнаў Падыходзяць сны. Спаць усім належыць На зыходзе дня. Недзе ў Белавежы Дрэмле зубраня. Між ялін кашлатых У сваім дупле Спяць ваверчаняты У цішы, у цяпле. I крыклівай сойцы, Што ў гняздзечку спіць, Аж да ўсходу сонца Дзетак не будзіць. Спяць у лузе краскі, — Ты чаму не спіш? Можа, сёння ў казку Ў сне ты паляціш... За вакном мiльгае Зорак карусэль - То табе мiргае Зорны карабель.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later