На вуліцы Калектарнай запісвалі свае гіты ., Zet, Крамбамбуля, Ulis і “Новае неба“. Але чаму менавіта “Калектарная“? Проста прыгожа ці ёсць нейкая іншая нагода для такой назвы? Вуліца Калектарная вядомая з сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Праўда, тады яна называлася Майсееўская. Тут жыла габрэйская грамада. Мясцовы жыхар і краязнаўца Сяргей Харэўскі яшчэ памятае старыя габрэйскія могілкі, зліквідаваныя да Алімпіяды-80. У найноўшы час на Калектарнай сталі будынкі Міністэрства прыроды, архітэктурных праектных арганізацыяў, а таксама рэдакцыяў часопісаў “Будаўніцтва і архітэктура Беларусі“, “Родная прырода“ і “Вясёлка“. Для апошняга малады маляваў ілюстрацыі ды коміксы. І ўсё ж пры чым тут калектар? Пра гэта, а таксама пра драматычнае мінулае вуліцы ды яе насычанае культурніцкае жыццё распавядзе вядоўца і аўтар праграмы #Лявон_Вольскі. А дапамогуць яму гісторык Уладзімір Плавінскі і краязнаўца Сяргей Харэўскі.
Hide player controls
Hide resume playing