Серыя відэа, прысвечаная выставе фатаграфіі ўдзельнікаў фотаклуба “Віцьба“ ў арт-прасторы “Талстога, 7“, дзе куратар выставы фатограф Юрый Раброў расказвае пра работы, якія ўвайшлі ў экспазіцію. У шостым відэа - фатаграфія Ігара Сушчэўскага “Раніца горада“, зробленая ў Віцебску на вуліцы Праўды каля камбіната “Мастацтва“ ў 80-я гады мінулага стагоддзя. У 1970 — 1980-х гг. у фотаклубе “Віцьба” сфармавалася цэлая плеяда аўтараў мастацкай фатаграфіі, якім удалося знайсці свой стыль. Экспазіцыя прадстаўлена імёнамі А.Глебава, Э.Такарчука, М.Шмерлінга, Г.Беліцкага, У.Базана, І.Барсукова, В.Ганчарэнкі, П.Бранштэтэра, А.Вычава, І.Лейкіна, У.Стракача, Ю.Раброва, І.Гусакова, А.Ужгародскага, В.Галубцова, В.Пыжыкава, І.Сушчэўскага, А.Гапонава, В.Слабыні, Ю.Антонава, Э.Цецярэўскага і В.Скрыпачова. Удзельнікі фотаклуба “Віцьба” вялі калектыўны фоталетапіс, іх работы адлюстроўвалі тыя ці іншыя прыкметы жыцця, густы і прыхільнасці чалавека свайго часу. Прадстаўленыя фатаграфіі могуць падацца на першы погляд стылістычна разнастайнымі, але аб’ядноўвае іх дачыненне аўтараў да адзінага энергетычнага цэнтра – фотаклуба на вуліцы Маякоўскага.
Hide player controls
Hide resume playing