Васіль Шаранговіч бязлітасна змагаўся з пятаю калонаю і наймітамі варожых дзяржаваў. А потым сам трапіў у жорны карнай машыны. Адное па ім засталося – імя на шыльдах вуліцы, дзе рэпетавала “Мроя“, у раёне, якога магло не быць. Васіль Шаранговіч (1897–1938) даслужыўся да пасады першага сакратара КП(б) Беларусі. А ў 1938 годзе яго расстралялі. Ці шкадаваў ён пра нешта, пакуль чакаў на расстрэл? У Менску ёсць вуліца імя Шаранговіча. Пра яе мае што распавесці і сам аўтар праграмы Лявон Вольскі, і мясцовы жыхар Алесь. А падрабязнасці кар’еры Шаранговіча згадае гісторык Уладзімір Плавінскі.
Hide player controls
Hide resume playing