У вялікай гутарцы ТОК прадстаўнік аб’яднання былых сілавікоў «Белпол» Уладзімір Жыгар распавядае пра сілавікоў у атачэнні Аляксандра Лукашэнкі і магчымасць прыходу да ўлады хунты. Апісвае, як ахоўваюць Лукашэнку падчас ягоных выездаў у рэгіёны. Расказвае пра крымінальных аўтарытэтаў і іх уплыў сёння. Гаворыць, як вылічыць агента ў сваім атачэнні і на якія правакацыі здольныя беларускія спецслужбы. Таксама Уладзімір тлумачыць, чаму пайшоў у міліцыю, хоць сам яшчэ ў 2006-м расклейваў улёткі за апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, прыгадвае, з чым сутыкнуўся ў крымінальным вышуку і падчас працы ў ізалятары часовага ўтрымання. І распавядае пра рэальныя выпадкі, калі сам сутыкнуўся з несправядлівасцю сістэмы. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:27 – як ахоўваюць Лукашэнку падчас паездак у рэгіёны 06:19 – як праз Лукашэнку міліцыянты хварэлі 08:24 – аб прэміях у міліцыі 10:37 – людзі пераходзілі на іншы бок, калі бачылі міліцыянтаў 13:12 – калі зацікавіўся палітыкай
Hide player controls
Hide resume playing