Вітанкі, гэта Мелказёраў, і у нас новае @malina_by. Госць – праваабаронца Леанід Судаленка, які атрымаў тры гады за тое, што дапамог шматдзетнай сям’і з трыма дзяўчынкамі (іх бацька трапіў за краты за ўдзел у пратэстах) набыць дровы. Тэрмін за дапамогу – гэта тое дзікунства, у якім мы жывем тут і цяпер. Мы паразмаўлялі пра ўмовы ўтрымання палітзняволенных, ШЫЗА ні за што, тры смерці, колькі каштуе сядзець у беларускай калоніі (спойлер: гэта вялікія выдаткі) і чаму зэкі жадаюць, каб Азаронак заехаў на зону. А яшчэ – пра тое, што Беларусь стала краінай, дзе заўсёды не да законаў, як сядзіць галоўны ахоўнік Лукашэнкі, ці можа перамагчы мірны пратэст і чаму пасля вызвалення першым чынам хочацца з’ехаць з краіны. З вас падбайка і падпіска, калі гэта бяспечна. З нас – цікавая размова. Пагналі! Сацсеткі. Трэба падпісацца! 💎 Instagram Мелказёрава: 💎 Facebook Судаленкі: 💎 Маліна Shorts: @malina_shorts 🍉 Самы сок: 00:00 – лепшыя моманты 00:20 – чаму Судаленку выгналі з турмы 07:30 – чэфір і рэцэпт кавы ад Судаленкі 12:00 – ШЫЗА з бідэ і рулон туалетнай паперы як падушка 14:32 – як адбіць 3-месячную дзяўчынку ў дзяржавы і дровы для шматдзетнай сям’і 18:53 – чуткі пра смерць Ціханоўскага: адкуль яны з’яўляюцца ў калоніі? 23:01 – зэкаўскае радыё, вібратар і што не так з кантралёрамі 30:19 – сорам за Лукашэнку, чаму нельга дапусціць сілавы сцэнар і ці варта выкупаць палітзняволеных 35:25 – рэакцыя на Азаронка ў калоніі: «Давайце Грышу сюды!» 42:09 – Мукавозчык, Нобель Бяляцкага і навошта чытаць «СБ» 45:30 – «Віцьба» - ватная калонія? 48:05 – з турмы ў турму: што адбываецца пасля вызвалення 51:13 – Ціханоўская ці Ціханоўскі? Рагачоўская ці Глыбокаская? Гей-парад ці «Дажынкі»? 52:55 – як сядзіць экс-начальнік аховы Лукашэнкі 57:43 – колькі сям’я патраціла на абарону і калонію (спойлер: вельмі вялікая сума) 1:02:23 – тры смерці ў калоніі 1:06:25 – як Лукашэнка адабраў перамогу і загадаў расстраляць чалавека 1:11:56 – тры гады не бачыць сына, дранікі ад маці і слёзы 1:16:12 – заўсёды не да законаў і фірмовыя агуркі для Стрыжака 1:20:21 – тры рэчы для новай Беларусі і Леанід IV 1:24:06 – жыццё – маліна? 🌵 Галоўныя цытаты з інтэрв’ю камандзіра медроты Север: Мінулыя выпускі: 🔥 Камандзір медроты СЕВЕР – Ваня Брэст, як мачыць рускіх і чаму не акажа дапамогу Лукашэнку: 🔥 СМАРЫГІН - тапіў за Лукашэнку, але цяпер знішчае яго | Полк Каліноўскага, канец КВЗ і вайна: 🔥 Каліновец ШУРМЕЙ – заход у Беларусь, зброя для Драздоў, раненне, вайна і вельмі шмат гора: 🔥 ЯНКІ - гатовы забіць Лукашэнку і сесці, жахі вайны і граната, каб не здацца ў палон: 🔥 КУЎШЫНАЎ – IT-бізнэс на 25 млн $, выйшаў з ПВТ, Ціханоўская ў эканоме, Лукашэнка і перасадка мазгоў: #Судаленка #Беларусь #лукашэнка #турма #азаронак #жыццёмаліна #Ціханоўская #ЖывеБеларусь
Hide player controls
Hide resume playing