Беларускі гурт Pomidor/OFF 20 лістапада аддае песню «Я Выхажу», прысвечаную Раману Бандарэнку, а таксама ўсім арыштаваным, катаваным, забітым грамадзянам Рэспублікі Беларусь падчас падзеяў 2020 году, за апошнія 26 год і за ўвесь тэрмін дзеяння савецкай улады. Глядзіце lyric video да песні. Слухайце песню на ўсіх лічбавых музычных платформах: «Я Выхажу» ці «Выходзім» — гэта былі апошнія словы мастака Рамана Бандарэнкі ў дваравым тэлеграм-чаце ўвечары 11 лістапада 2020 году. Збіты невядомымі ў мінскім двары, які за апошнія 100 дзён стаў вядомым як «Плошча Пераменаў», і адвезены ў Цэнтральны РАУС Мінска, Раман памёр амаль праз суткі ў шпіталі, не прыходзячы ў прытомнасць ад цяжкіх траўмаў галавы. Музыка — Pomidor/OFF. Словы — Аляксандр Памідораў. Відэа — Alex. Гук — Яблык. Лога гурта — Wiecier. Тэкст песні: Я ВЫХАЖУ Я той самы, Я такі самы Зацюканы марна – Крок улева – крок управа. Мяне таксама Палохаюць стрэлы, Палохаюць выбухі, чорныя шэрагі. Ды калі ў двор мой Прыйшлі з аўтаматам – Маці, прабач! – я скажу. Я выхажу. Я той самы, Я такі ж самы. Задзяўбаны марнымі справамі. Ды не ў галечы: Ёсць, дзе прылегчы, Ёсць чым сагрэцца На цёплае печы… Ды ўваліліся ў хату – Я на лаве сяджу. Пад лавай сякера. Я выхажу. Прыпеў: Маці – Радзіма Дачок радзіла, Сыноў радзіла У жвіру ды ў пылу. Вароны ходзяць. Дочкі ня родзяць. Забілі сына… Хопіць! Мы выходзім. Я – той самы. З экрану, з муралу. Забіты, застрэлены, закатаваны. Чыё жыццё замяшалі ў гной. Я назаўсёды буду з табой. Я буду з табой, калі возмеш ты чарку. Я буду з табою ў ложку з каханкай. Я ў промнях сонца, у кроплях дажджу. Я буду з табой, калі скажаш – Я выхажу! Прыпеў: Маці – Радзіма У жвіру ды ў пылу Дачок радзіла, Сыноў нарадзіла. Вароны ходзяць. Дочкі ня родзяць. Забілі сына… Хопіць! Мы выходзім. Аляксандр Памідораў Падтрымайце наш канал праз спонсарскую падпіску: Просім падпісацца на нашыя сацсеткі, дзе мы шчыра расказваем праўду: @symbalby
Hide player controls
Hide resume playing