Увесь жывы сэт Pomidor/OFF у BML - Самы трагічны сьпеў беларускага року, у якім Памідораў апавядае пра трагедыю, што здарылася на Нямізе 30 траўня 1999 году. Аўтар сьведчыць — песьня неплянаваная, цалкам дакумэнтальная, напісаная пад уражаньнем ад размоваў з дактарамі і сьведкамі. Толькі што міліцыянта, звалі ня Дзімам, а Генам — пра гэта аўтару песьні пазьней паведамяць родныя загінулага, і на жывых выступах ён скарэктуе ў гэтым месцы тэкст. Твор быў запісаны ўпершыню паўпадпольна разам з гуртом . у студыйны час, прызначаны для запісу альбому «Я нарадзіўся тут». Прадусар Алесь Суша настолькі ўразіўся, як пачуў гэты трэк, што настаяў на яго ўключэньні ў дыск праекту, хоць гэта і пярэчыла яго канцэпцыі. Потым песьню перапіша гурт Pomidor/off для альбому «Сьвята пакрадзенае» (2003), але ўжывую яна гучыць нячаста, бо эмацыйна дужа складаная для выкананьня.
Hide player controls
Hide resume playing