Згодна з легендай, горад ля берагоў Заходняй Дзвіны і Віцьбы заснавала ў 947 годзе княгіня Вольга. Напачатку 12 стагоддзя Віцебск ужо можна назваць буйным гандлёвым цэнтрам і ўдзельным княствам. У 14 стагоддзі Віцебск тэрытарыяльна далучыўся да ВКЛ а ў 1410 годзе харугва з Віцебска прымала ўдзел у бітве пад Грунвальдам. Праз стагоддзі гораду наканавана было стаць сусветнай скарбніцай талентаў: у Віцебску жылі і тварылі выдатныя мастакі Марк Шагал і Казімір Малевіч і сёння горад з'яўляецца буйнейшым культурным цэнтрам Беларусі. Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.
Hide player controls
Hide resume playing