Калi раптам адчуеш камунальныя пахi I жыццё цябе возьме ў пятлю. Зразумееш тады, што тры чарапахi Па-ранейшаму цягнуць Зямлю. Калi выйдзеш у горад, цi залезеш у горы I з людзьмi ўсталюеш кантакт, Зразумееш тады, што i сёння i ўчора Наша месца на трох кiтах. Прыпеў: Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў не будзе. Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай. Не было Галілея i Боба Марлея, Не было Сальвадора Далi, Нi Ленiна, нi Ленана, нi Карла Лiнэя, А кiты, чарапахi былi. Прыпеў Каб любiць Беларусь, нашу мiлую Маму, Трэба ў розных краях пабываць! Зразумееш тады: пад тваiмi нагамi Тры сланы нерухома стаяць. Прыпеў
Hide player controls
Hide resume playing