Дударскі клуб правёў 10 студзеня калядную абрадавую гульню моладзі “Жаніцьба Цярэшкі“. У час гульні, якая традыцыйная для паўночнае Беларусі, удзельнікі сімвалічна пераўвасабляюцца ў продкаў (называюць адно аднаго «дзядулечкам» і «бабулечкай»), а іхныя дзеянні (імклівы рух – скручванні ў танцы, бег) павінны спрыяць плоднасці і плёну на будучы год ва ўсіх сферах.
Hide player controls
Hide resume playing