Фільм пра тое, як на Радуніцу збіраюцца былыя вяскоўцы ў Будзішчы: упарадкаваць родныя магілы, паглядзець адзін на аднаго, згадаць, «як японцы кіно здымалі». Некалькі старых ды хворы хлопец Аляксей Прываловіч са сваімі бацькамі засталіся жыць у Будзішчах. Прыгажосць прыроды, каларыт мясцовых жыхароў, наяўнасць святой крыніцы зачаравалі японскіх кінадакументалістаў, якія выпадкова завіталі ў 2001 г. у вёску. Японскі рэжысёр Сейшы Матахашы зрабіў некалькі вялікіх фільмаў пра Будзішча (самы вядомы і ўшанаваны – «Аляксей і крыніца»). Недзе ў 2005 г. прыехалі японцы зноў у Будзішча і закапалі нешта пад старою грушаю, ля крыніцы. З таго часу існуе ў вёсцы легенда, што пад грушкаю пахавалі прах японца, якому гэтак спадабалася беларуская вёска… Жыццё паціху ўцякае з гэтага месца. Вельмі хутка здымаць тут можна будзе толькі віры ў крыніцы. 2011, Беларусь рэж. Адамовіч Галіна
Hide player controls
Hide resume playing