Myvideo

Guest

Login

ДЗЕНЬ ПАМІНАННЯ вачыма японца, рэж. Адам Галін, Беларусь, 2011 г.

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС амаль усе жыхары вёскі Будзішча былі выселеныя. Некалькі старыкоў і хворы хлопец Аляксей Прываловіч са сваімі бацькамі, засталіся жыць у Будзішчах. Прыгажосць прыроды, каларыт мясцовых жыхароў, наяўнасць святой крыніцы зачаравалі японскіх кінадакументалістаў, выпадкова завітаўшых у 2001 годзе ў вёску... Рэжысёр Сейшы Матахашы зрабіў некалькі фільмаў пра Будзішча. Недзе ў 2005 годзе прыехалі японцы зноў у Будзішча і пахавалі нешта пад старой грушай, ля крыніцы. З таго часу існуе ў вёсцы легенда, што пад грушай пахавалі прах японскага рэжысёра, якому так спадабалася беларуская вёска... Толькі на Радаўніцу збіраюцца былыя вяскоўцы ў Будзішча: упарадкаваць родныя магілы, паглядзець адзін на аднаго, нагадаць “як японцы кіно здымалі“. Жыццё паціху ўцякае з гэтага месца. Вельмі хутка здымаць тут можна будзе толькі віры ў крыніцы. ДЗЕНЬ ПАМІНАННЯ вачыма японцаў, рэж. Адам Галін, Беларусь, 2011 г. Дасылайце нам відэа ў чат-бот –

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later