Гэта “Ладны пераклад“, дзе мы мяняем рускія ўстойлівыя выразы на нашы родныя, найлепшыя, ды знаёмім вас, якія бываюць беларускія прымаўкі ды прыказкі, мы вучымся думаць па беларуску і слухаем, як цудоўна гучыць наша родная беларуская мова. Ёга па-беларуску-2. І зноўку – намастэ вам у хату. У “Ладным перакладзе” заняткі ёгі – Ёга дома, ёга для пачынаючых. Мы ж павінны паўсюль па-беларуску гаварыць, то і падчас ёгі таксама трэба. А як жа? Усё павінна загучаць па-беларуску. Да таго ж гэта так прыгожа. Нават лепей, чым на санскрыце. А дапамагаць будзе зноў наш ладны інструктар – Лена. Комплекс выбралі, каб было нескладана нават пачаткоўцам. Вучым асаны ёгі. І вучым, як гучаць асаны па-беларуску. Дыхаем роўна. Гэта важна. Недзе на пяць лікаў утрымліваем кожную асану (паставу). ▪️ Tadasana - пастава «Гара». Уявіце сябе маналітам, адчуйце, як поўняцца моцай усе цягліцы і вузы цела. ▪️ Vrikshasana - пастава “Дрэва”. Тут важна знайсці раўнавагу ўнутры сябе, каб утрымаць раўнавагу на адной назе. ▪️ Utthita Trikona
Hide player controls
Hide resume playing