15 жніўня ў Мінску развітваюцца з Аляксандрам Тарайкоўскім, які загінуў падчас пратэстаў увечары 10 жніўня. Сваякі хлопца просяць не прыходзіць у рытуальную залу — пакінуць гэты асабісты момант ім. Грамадскае развітанне з Тарайкоўскім пачнецца а 12-й на Пушкінскай плошчы — там, дзе ён сустрэў смерць. СТРЫМ Еўрарадыё з Пушкінскай плошчы Абставіны гібелі Аляксандра Тарайкоўскага дагэтуль не высветленыя. МУС сцвярджае, што ў яго ў руках выбухнуў невядомы прадмет, які ён збіраўся кінуць у міліцыянтаў. Прычынай смерці па дакументах з'яўляецца адкрытая рана грудной клеткі. А незалежная каманда расследавальнікаў Conflict Intelligence Team прыйшла да высновы, што да смерці Тарайкоўскага могуць мець дачыненне спецпадраздзяленні беларускіх сілавікоў.
Hide player controls
Hide resume playing