На выходных у Мінску сустрэліся людзі з усёй Беларусі, якія займаюцца ўшанаваннем памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Актывісты з Віцебска, Магілёва, Гомеля, Гродна, Оршы, Баранавічаў, Маладзечна, Барысава і абаронцы Курапатаў, што пад Мінскам, вырашылі каардынаваць працу. Звышмэта, якую яны ставяць перад сабой: стварэнне базы звестак па ўсіх рэпрэсаваных па Беларусі і ўшанаванне іх памяці. Пра гэта Еўрарадыё распавядзе палітык і ўдзельнік “Курапацкай варты“ Павел Севярынец, а таксама Ігар Станкевіч, стваральнік ініцыятывы “Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы“. Размова пачнецца ў 15:05 пасля выпуска навінаў.
Hide player controls
Hide resume playing