У 12:05 мы разыгрываем квіткі на новы спектакль #ГЭТАМЫ па кнізе Андруся Горвата. 29 красавіка ў 18:00 і ў 20:30 у сталічнай культурнай прасторы “Корпус” двойчы пакажуць новы спектакль па першай кнізе Андруся Горвата “Радзіва “Прудок”. #ГЭТАМЫ — праект моднага ўкраінскага рэжысёра Стаса Жаркова, дзе ролі выконваюць сем беларускіх акцёраў. Як гэта — іграць герояў Горвата? Наколькі лёгка пераўвасабляцца ў цётку Дуню, дзеда Ганушу і самога Андрэя Іванавіча? Чаму “Радзіва “Прудок” — неўміручы беларускі хіт? Пра гэта размаўляем у жывым эфіры Еўрарадыё ў 12:05 з усімі акцёрамі і прадзюсаркай Марынай Дашук. І, так, задавайце пытанні нашым гасцям. Аўтар лепшага атрымае запрашальнік на спектакль #ГЭТАМЫ на 18:00 29 красавіка.
Hide player controls
Hide resume playing