Пераможца Еўрабачання-2016 выступіць з вялікім сольным канцэртам у Мінску: У музыцы Джамалы сплецены элементы соўлу, джазу, электронікі і фольку, а кожны яе выступ — гэта неверагодная феерыя музыкі, рытму і харызмы спявачкі. Акрамя кампазіцый з міжнароднай кружэлкі «1944», якая выйшла ў мінулым годзе, вы таксама пачуеце старыя-добрыя хіты з папярэдніх трох альбомаў. Квіткі без нацэнкі можна набыць у «Арт Сядзібе» (пр-т. Машэрава, 18).
Hide player controls
Hide resume playing