Падтрымайце “Бэйбуса“ — гэта дазволіць нам развівацца шпарчэй: Працягвае #Маляваныч і мы разам з ім сачыць за прыгодамі Маха і Шэбеставай, якія гэтым разам накіраваліся да Гавайскіх выспаў, каб выратаваць вынаходку інжынера Арышка: “Вынаходка інжынера Арышка - не што іншае, як апарат з сямю правадкамі, які проста надзяваецца на галаву, як шапка, а правадкі ўстаўляюцца ў падручнікі арыфметыкі, граматыкі, гісторыі, прыродазнаўства, геаграфіі, фізікі і хіміі, затым націскаецца кнопка, чуецца “бззз“ - і пасля такога сеанса чалавек можа ісці здаваць іспыты хоць за ўвесь курс сярэдняй школы, нават калі да таго ён быў поўны ёлупень“ 🤓
Hide player controls
Hide resume playing